7-гадовая беларуская балерына стала фіналісткай конкурсу ў Парыжы

7-гадовая беларуская балерына стала фіналісткай конкурсу ў Парыжы

Сямігадовая беларуская танцорка Вера Шпакоўская выйшла ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу ў Парыжы. На ім спаборнічалі маленькія балерыны з усёй планеты. Пры гэтым Веру дапусцілі да ўдзелу ў конкурсе са старэйшымі дзяўчынкамі, якім было 9-12 гадоў.

Беларуска ўвайшла ў дзясятку фіналістак, якіх адабралі з 86 прэтэндэнтак. Сама танцорка ў інтэрв’ю тэлеканалу СТБ прызналася, што хвалявалася, але ў выніку ў яе ўсё атрымалася як трэба.

У гэтым конкурсе прадстаўнікі нашай краіны прымалі ўдзел упершыню. Па завяршэнні конкурсу юную балерыну запрасілі вучыцца ў Берлінскую акадэмію балета.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі