8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў
Свята было ўстаноўлена ў 1958 годзе паводле рашэння кангрэса Міжнароднай арганізацыі журналістаў.
Сама дата правядзення гэтага міжнароднага дня выбрана не выпадкова. Менавіта 8 верасня 1943 года нацысты пакаралі смерцю ў Берліне чэхаславацкага журналіста і літаратурнага крытыка Юліуса Фучыка. У турме ён паспеў напісаць кнігу "Рэпартаж з пятлёй на шыі", за якую ў 1950 годзе быў пасмяротна ўганараваны Міжнароднай прэміяй Міра, інфармуе РІА "Новости".
Фота — text-master.ru