9 жніўня ў Беларусі будзе да +32
9 жніўня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы, удзень па захадзе краіны — парывісты.
Уначы сіноптыкі прагназуюць ад +10 па паўночным усходзе да +18 па паўднёвым захадзе Беларусі. Удзень чакаецца 25-30 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе да 32 градусаў цяпла.