Аб дзеяннях Генпракуратуры праінфармаваны спецдакладчык ААН

Ліст адрасаваны спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секагія. У ім паведамляецца аб факце вынясення Генпракуратурай папярэджання кіраўніку праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму. Пасля такога папярэджання не выключаны і крымінальны пераслед праваабаронцы, бо ў Беларусі дзейнічае артыкул 193.1 КК, які прадугледжвае за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў. Такая практыка супярэчыць міжнародным абавязкам Беларусі, прынятым у рамках ААН і АБСЕ.

Аўтары ліста таксама згадваюць пра факты пераследу беларускіх праваабаронцаў, якія сталі масавымі пасля падзеяў 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі