Абама пагражае Пуціну чарговымі санкцыямі з-за сітуацыі ва Украіне
У панядзелак адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Расіі.
Барак Абама нагадаў Уладзіміру Пуціну пра магчымае ўзмацненне ціску ў адносінах Расіі з-за дзеянняў ва Украіне. Амерыканскі прэзідэнт заклікаў расійскага кіраўніка больш актыўна выкарыстоўваць асабісты аўтарытэт для ўрэгулявання крызісу.
Гэтыя падрабязнасці размовы Абамы і Пуціна паведаміў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст. Паводле яго слоў, Барак Абама заклікаў Уладзіміра Пуціна "падтрымаць мір замест таго, каб дапускаць пастаўкі зброі і баявой тэхнікі праз мяжу і па-ранейшаму аказваць падтрымку баевікам і сепаратыстам, якія дэстабілізуюць сітуацыю ў рэгіёне".
"Расіі давядзецца плаціць дадатковую цану, калі мы не пабачым канкрэтных мер па дээскалацыі сітуацыі", — цытуе словы Абамы РІА "Новости".
Фота — АР, ria.ru