Абама: ЗША абдумваюць пастаўкі ўзбраенняў Украіне

На прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў у Белым доме з Ангелай Меркель амерыканскі лідар заявіў, што ЗША і Нямеччына лічаць неабходным пакінуць у дзеянні цяперашнія санкцыі супраць Расіі, перадае ВВС. На думку Барака Абамы, гэта дасць зразумець Расіі, што, калі яе цяперашні курс не зменіцца, то міжнародная ізаляцыя будзе ўзрастаць.

Таксама кіраўнік ЗША адзначыў, што міжнародная супольнасць па-ранейшаму падтрымлівае дыпламатычны шлях вырашэння праблемы з Расіяй. Аднак Злучаныя Штаты вывучаюць магчымасць паставак абарончых узбраенняў Украіне ў выпадку, калі дыпламатычныя намаганні спыніць крызіс выявяцца марнымі.

Па словах Абамы, Расія парушыла практычна ўсе пункты пагадненняў дасягнутых у Мінску. У сваю чаргу Ангела Меркель прама ахарактарызавала падзеі ў рэгіёне як "расійска-ўкраінскі канфлікт".

Абама дадаў, што Расія працягвае закідваць на ўсход Украіны танкі, БТР і цяжкую артылерыю, у той час як сепаратысты пры падтрымцы Масквы захопліваюць усё новыя тэрыторыі, і тысячы украінцаў вымушаныя пакідаць свае дамы.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі