Абласны суд пачаў разгляд скаргі аб нерэгістрацыі “Брэсцкай вясны”
Праваабарончая арганізацыя “Брэсцкая вясна” ўжо трэці раз цягам года атрымала ад абласнога Ўпраўлення юстыцыі адмову ў рэгістрацыі. Апошняя адмова была ў кастрычніку.
У верасні заяўнікам адтэрмінавалі рэгістрацыю і далі месяц на выпраўленне двух хібаў, а потым адмовілі з прычыны падавання ксеракопіі квітанцыі аб аплаце судовай пошліны, а не арыгінала. Прычым пра гэта ў заўвагах не згадвалася. Прысутная на судзе пракурор Васілевіч запытала ў юрыста аблвыканкама:
Васілевіч: А чаму Вы не ўказалі гэты недахоп разам з тымі двума папраўкамі?
Юрыст Скрыпкін: Мы мелі на ўвазе, што потым трэба правільна падаваць усе дакументы.
Суддзя Літвінчак: Ну Вы ўказалі, што трэба арыгінал квітанцыі аб сплаце судовай пошліны?
Юрыст Скрыпкін: Мы сказалі, што трэба ўсе дакументы.
Суддзя Літвінчак: А чаму не ўнеслі гэта ў пералік недахопаў, якія трэба ўстараніць, можаце патлумачыць?
Юрыст Скрыпкін: Не магу.
Канчатковы разгляд справы перанесены на 28 снежня.