Абрамовіч хоча прадаць "Чэлсі"?
Расійскі мільярдэр Раман Абрамовіч разглядае магчымасць продажу футбольнага клуба "Чэлсі" ў адну з краін Персідскага заліва. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на газету "Санды Таймс". Дзеля вывучэння рынку прадстаўнікі Абрамовіча наведалі Саудаўскую Аравію і Дубаі. Прынамсі адна сустрэча адбылася з прадстаўнікамі саудаўскай каралеўскай сям'і. Ці зацікавіла каго-небудзь прапанова купіць клуб, невядома.
Між тым, адзначае выданне, прадстаўнік "Чэлсі" назваў абсалютным глупствам інфармацыю пра тое, што Раман Абрамовіч збіраецца прадаць клуб.
Між тым, адзначае выданне, прадстаўнік "Чэлсі" назваў абсалютным глупствам інфармацыю пра тое, што Раман Абрамовіч збіраецца прадаць клуб.