Абвешчаныя прысуды па "паляўнічай справе"

Трое з абвінавачваных па так званай "паляўнічай справе" асуджаныя на тэрміны ад трох да чатырох гадоў пазбаўлення волі, адзін — вызвалены. Такое рашэнне вынес 17 лютага Вярхоўны суд Беларусі, інфармуе БелаПАН. Слуханні крымінальнай справы на службовых асоб МУС праходзілі ў закрытым рэжыме ў Вярхоўным судзе з 12 кастрычніка 2009 года. Фігурантамі з'яўляліся былыя начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў, начальнік УБКіЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Малаеў, начальнік УБКіЭЗ СН УУС Гомельскага аблвыканкама Дзмітры Баранаў і начальнік АБКіЭЗ Жлобінскага РАУС Леанід Мінянкоў. Усіх іх вінавацілі ў перавышэнні ўлады. У крымінальнай справе фігуравалі таксама іншыя грамадзяне, якіх вінавацяць у незаконным паляванні (гаворка ідзе аб здабычы еўрапейскай рысі, занесенай у Чырвоную кнігу) і бяздзейнасці службовых асоб.

17 лютага Вярхоўны суд прысудзіў Ермакова і Баранава да трох гадоў пазбаўлення волі, Мінянкова — да чатырох. Яны таксама пазбаўленыя на пяць гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка органаў улады.

Малаеў вызвалены ад крымінальнай адказнасці на падставе закона аб амністыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі