Ацяпленне ў Мінску адключаць у бліжэйшыя дні
Ацяпленне ў адміністрацыйных будынках Мінска плануецца адключыць у бліжэйшыя дні. Ужо трэці дзень у сталіцы сярэднесутачная тэмпература перавышае 8 градусаў цяпла.
Для таго каб адключыць батарэі, такі тэмпературны рэжым павінен цягнуцца 5 дзён. Што датычыцца жылога сектара, то ў пад’ездах ацяпленне ўжо адключылі, а ў кватэрах дзейнічае рэжым пратаплівання, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, спачатку ацяпленне адключаюць у адміністрацыйных будынках і жылым сектары, у апошнюю чаргу — у садках, школах і лякарнях. Адразу пасля адключэння цепласетак у сталіцы пачнецца рамонтная кампанія. Летась ацяпляльны сезон завяршыўся ў Мінску 11 красавіка.