Адбылося уручэнне прэміі для журналістаў, якія працуюць з тэмай ЛГБТ

У сераду ў Мінску адбылося ўручэнне першай прафесійнай прэміі для журналістаў, якія працуюць з тэмай ЛГБТ. Беларусі партал Gay.by заснаваў адмысловую прэмію “П’еро” для журналістаў як прызнанне іх працы ў галіне прапаганды талерантнасці і зніжэння гамафобіі, і дыскрымінацыі сэксуальных меншасцяў у нашым грамадзстве.

Быў абвешчаны конкурс па шасці намінацыях, а на суісканне прэміі было разгледзена 64 публікацыі у друкаваных СМІ, на інтэрнэт рэсурсах і радыё, якія вышлі ў эфір і былі апублікаваныя ў перыяд са студзеня 2008-га да сакавіка 2009 года.

Прэміяй адзначылі наступных журналістаў: “Журналіст года” — Юлія Міцкевіч (naviny.by), “Асвятленне праблем дыскрымінацыі” — Аліса Ксяневіч (“Обозреватель”), "Свабода самавыяўлення” — Алена Андрэева (“Радио TUT.BY”). Спецыяльная намінація “Свабода слова” — Марына Шукюрава (Еўрапейскае радые для Беларусі).




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі