"Адпусціце дзяўчат!" Віктар Пракапеня заклікаў вызваліць затрыманых журналістаў

“Отпустите девушек!” Виктор Прокопеня призвал освободить задержанных журналистов

IT-бізнесовец Віктар Пракапеня пракаментаваў "справу БелТА" ў Facebook.

"Не злачынства гэта — пад чужым лагінам, які далі калегі, на сайт заходзіць, — звяртаецца ён да сілавікоў. — Няма тут грамадскай небяспекі. У нас велізарная колькасць сапраўдных справаў, рэальных злачынстваў, якія патрабуюць вашай увагі".

Прадпрымальнік звярнуў увагу на тое, што менавіта журналісты дазваляюць нам бачыць, што на самай справе адбываецца, што важна, што мае значэння і што патрабуе ўвагі.

"Калі яны будуць прачынацца па начах 10 разоў ад стрэсу, то мы страцім гэтую самую далікатную сувязь і здольнасць размаўляць паміж сабой, — лічыць ён. — Журналісты — гэта тыя людзі, якія звяртаюць увагу грамадства на праблемы і дазваляюць іх вырашаць. Гэта цяжкая праца, ад якой шмат у чым залежыць, як мы жыць будзем. Грамадства павіннае мець зносіны ўнутры сябе, інакш мы страцім сувязь з рэальнасцю. Гэта немінучы шлях да катастрофы".

Пракапеня праводзіць паралель: "Нам вельмі складана ацаніць працу вадаправодчыкаў або электрыкаў: ёсць вада і электрычнасць — выдатна, мы пра гэта не думаем. Але мы вельмі балюча адчуваем, калі гэтыя звыклыя рэчы з нашага жыцця знікаюць".

Ён таксама нагадаў: "Кожнае затрыманне каштуе грошай — у нас ёсць значна больш важныя рэчы, на што іх можна выдаткаваць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі