Адвакат Зэльцэра паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека
У Камітэт ААН па правах чалавека накіраваная скарга пра парушэнні беларускімі ўладамі правоў амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра. Нагадаем, што амерыканец адбывае ў Беларусі трохгадовы тэрмін зняволення. Адвакат Джозаф Л. Брэнд (адвакацкая кантора Patton Boggs, ЗША) настойвае на неадкладным разглядзе скаргі. Ён лічыць неабходным вызваліць Э.Зельцера для вяртання ў ЗША і лячэння.
У 21-старонкавай скарзе гаворыцца, што Э.Зэльцэр падчас следства і ў калоніі зазнаў збіццё, знаходзіўся ў нялюдскіх і антысанітарных умовах, у прыватнасці, яму адмаўлялі ў леках, прапісаных лекарам.
Адвакат адзначае, што Зэльцэр не меў намеру прыязджаць у Беларусь. Апошняе, што ён памятае перад тым, як ачуняць у Беларусі, гэта кубак кавы, якую ён выпіў у Лондане, гаворыцца ў скарзе.
БелаПАН нагадвае, што з заклікам вызваліць Э.Зэльцэра да беларускіх уладаў звярталіся Дзярждэпартамент і асобныя чальцы палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША.