Адзіную эканамічную прастору Расіі, Беларусі і Казахстана створаць да 01.01.2012

Прэзідэнты Расіі, Казахстана і Беларусі дамовіліся стварыць Адзіную эканамічную прастору (АЭП) да 1 студзеня 2012 года. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, прынятай лідэрамі трох краінаў па выніках нефармальнага саміту ў Алматы. “Мы ўхваляем далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў на прасторы ЕЎРАЗЭС і ў якасці наступнай мэты пацвярджаем нашае імкненне да фарміравання не пазней за 1 студзеня 2012 года Адзінай эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі”, — падкрэсліваецца ў дакуменце.



Дзмітрый Мядзедеў, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў у сумеснай заяве пацвердзілі, што Мытны саюз "тройкі" пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2010 года. “Мытны саюз будзе садзейнічаць росту ўзаемнага гандлю, падвышэнню канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі, адкрые новыя перспектывы для інвестыцый", — упэўненыя прэзідэнты. — Мы ішлі да дамоўленасці, знаходзячы балансы інтарэсаў і развязкі па самых складаных пытаннях. Мы дамовіліся прыняць неабходныя меры для завяршэння стварэння адзінай мытнай тэрыторыі да 1 ліпеня 2010 года”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі