Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі будзе абраны на кангрэсе дэмсілаў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, перамовы дэмакратычных структураў наконт вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года прасунуліся даволі далёка. Не ўсе спрэчныя моманты вырашаныя, але ёсць сур'ёзныя падставы казаць, што згода наконт працэдуры вызначэння кандыдатаў будзе дасягнутая, кажа Янукевіч.



Ён нагадаў, што такім самым чынам быў абраны адзіны кандыдат на выбары 2006 года.



Палітык паведаміў, што цяпер ідуць вялікія спрэчкі, як будуць вылучацца дэлегаты на кангрэс. Вырашана, што дэлегатамі стануць кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў на сёлетніх выбарах. Таксама будзе пэўная квота "для паважаных аўтарытэтных асобаў, якія па рашэнні аргкамітэта стануць дэлегатамі".



Акрамя таго , можа быць пэўная квота дэлегатаў для кожнай арганізацыі, якая ўдзельнічае ў працы аргкамітэта.



Лідар Партыі БНФ заявіў, што пры кансультацыях прозвішчы прэтэндэнтаў на пасаду адзінага кандыдата пакуль не фігуруюць.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі