Афіцэры расказалі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў

Афіцэры расказалі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў

20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з супрацоўнікамі сілавых структур, "якія перайшлі на бок народу". Як паведамляе прэс-служба апазіцыйнай лідаркі, гэтыя афіцэры аб'ядналіся  і лічаць легітымным лідарам менавіта Ціханоўскую.

Сярод сілавікоў згадваюцца капітан юстыцыі Андрэй Астаповіч, які працаваў у Следчым камітэце, маёр юстыцыі Ігар Лобан, старэйшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтанант міліцыі Уладзімір Жыгар. Яны заявілі пра намер стварыць прафсаюз сілавых структур і падтрымку двух дзясяткаў калегаў. Святлана Ціханоўская ініцыятыву падтрымала і прапанавала "правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі