Афіцыйнае следства назвала чатырох падазраваных у збіцці "Боінга" пад Данецкам

Афіцыйнае следства назвала чатырох падазраваных у збіцці "Боінга" пад Данецкам

Сумесная следчая група, якая расследуе збіццё рэйса MH17 пад Данецкам 17 ліпеня 2014 г., назвала чатырох падазраваных. Гэта расіяне Ігар Гіркін, Сяргей Дубінскі, Алег Пулатаў і ўкраінец Леанід Харчанка, перадае Громадське.

Ігар Гіркін — афіцэр Узброеных сіл Расіі ў адстаўцы. Ён быў адным з галоўных кіраўнікоў баявых дзеянняў на Данбасе ў 2014 годзе. Гіркін шчыльна супрацоўнічаў з адказнымі за перамяшчэнне "Бука" па акупаванай тэрыторыі;

Генерал-маёр Сяргей Дубінскі папрасіў даставіць "Бук" для барацьбы з украінскай авіяцыяй і ўзгадніў рух 17-га ракетнага комплексу ў дзень катастрофы MH17 і вяртання ў Расію;

намеснік Дубінскага Алег Пулатаў — былы падпалкоўнік Узброеных сіл Расіі. Верагодна, ён мае дачыненна да абароны "Бука" на месцы ўсталявання;

Леанід Харчанка — камандзір "разведвальнага батальёна" так званай "ДНР". Ён удзельнічаў у ахове "Бука" ў зоне стартавага комплексу і, магчыма, узгадніў перавозку "Бука" з Данецка на стартавую пляцоўку і далейшае вяртанне яго Расію.

Служба бяспекі Украіны абвясціла пра падазрэнне да ўсіх чатырох удзельнікаў справы. Нідэрланды выдалі ордэры на арышт падазраваных па справе MH17.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні галанскі канал Nieuwsuur назваў імёны падазраваных у справе. Яны крыху адрозніваліся ад тых, што назвала аіцыйнае следства. 

Boeing 777, які выконваў рэйс "Амстэрдам — Куала-Лумпур", быў збіты 17 ліпеня 2014 года на Данбасе. Пры гэтым загінулі 298 пасажыраў і членаў экіпажа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі