Афіцыйны лік беспрацоўных у Беларусі зменшыўся да 41,4 тысячы чалавек
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на 1 снежня бягучага года склала 41,4 тысячы чалавек. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, гэта на 10,4% больш, чым на 1 снежня мінулага года і на 0,1% менш, чым на 1 лістапада 2009 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў краіне на канец лістапада цяперашняга года склаў 0,9% ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны (год назад гэты паказчык быў 0,8%). У Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях беспрацоўе на 1 снежня 2009 года была на ўзроўні 1,1%, у Магілёўскай і Брэсцкай абласцях — 1%, у Мінскай вобласці — 0,8%. У сталіцы зарэгістраванае беспрацоўе традыцыйна ніжэй, чым у рэгіёнах краіны — 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва Мінску.
Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў лістападзе склаў Br41 тыс., ці 16,3% ад бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 1 лістапада 2009 года па 31 студзеня 2010 года гэты нарматыў усталяваны ў памеры Br250 тыс. 70).