АГП запатрабавала адстаўкі Ярмошынай і ўсяго Цэнтравыбаркаму
Анатоль Лябедзька ад імя палітрады АГП запатрабаваў зняць з пасады старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну. Леў Марголін прапанаваў правесці пробны тур праймерыз у Воршы, а Яраслаў Раманчук — адмяніць беларускія візы для ЕС. Жаданне ўлады ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства нарадзіла ў кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі патрабаванне адстаўкі старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, без звальнення Ярмошынай лібералізацыя выбарчага заканадаўства будзе не поўнай.
Анатоль Лябедзька: “Калі б палітычныя сілы не паставілі гэта пытанне — гэта было б дзіўна. Гэта азначала б, што мы прызнаем практыку правядзення папярэдніх выбарчых кампаній. Таму ў нашым пасланні два складнікі. Адзін, гэта задача максімум, дабівацца сыходу гэтага складу камісіі. Нельга пачынаць з чыстага аркуша правядзенне выбарчых кампаній складам тых людзей, якія фальсіфікавалі папярэднія выбарчыя кампаніі. І таму стары склад ЦВК на чале з Ярмошынай павінен сысці. Мусіць быць сфармаваны новы склад ЦВК на плюралістычнай аснове. Гэта азначае, каб у яе абавязкова ўвайшлі прадстаўнікі тых палітычных структур, якія маюць намер прыняць удзел у выбарчых кампаніях 2010 года”.
Другім складнікам “паслання” АГП з’яўляецца прапанова правесці пашыранае паседжанне грамадска-кансультацыйнай рады пад кіраўніцтвам Уладзіміра Макея па пытаннях змен у выбарчае заканадаўства. І каб на гэтым пасяджэнні абавязкова прысутнічалі эксперты БДІПЧ АБСЕ і прадстаўнікі палітычных партый Беларусі.
Гэтае "пашыранае" паседжанне рады, згодна са словамі Лябедзькі, нават ужо запланаванае. А вось што тычыцца звальнення Ярмошынай, то самі заяўнікі слаба вераць у тое, што напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка звольніць праверанага паплечніка. І таму апазіцыянеры гатовыя да кампрамісу па гэтым пытанні.
Анатоль Лябедзька: “Улада можа пайсці на нейкі кампраміс: не накіраваць у адстаўку адыёзнае кіраўніцтва, але ўключыць у склад камісіі некалькі прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый”.
Але падрыхтоўка АГП да выбараў не абмяжоўваецца патрабаваннем звольніць Ярмошыну і змяніць выбарчае заканадаўства. Нягледзячы на стварэнне новай кааліцыі — Беларускага незалежніцкага блока, АДС настойваюць на правядзенні праймерыз. Па словах намесніка старшыні АГП Льва Марголіна, там яны вызначацца з адзіным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах — з адзіным, які будзе не ад АДС і нават не ад дэмакратычных сіл, а ад “прыхільнікаў зменаў”.
Леў Марголін: “Большасць палітычных сіл разумеюць, што трэба ісці на выбары адзінай калонай. Як выйсце з гэтай сітуацыі мы прапануем зараз правесці ў адным з рэгіёнаў Беларусі пробны тур праймерыз, дзе не будзе ніякіх умоў, крытэраў і цэнзаў, дзе змогуць прыняць удзел усе, хто маюць прэзідэнцкія амбіцыі”.
Пробны тур прапануецца правесці ў лістападзе ў Оршы. Паводле слоў Марголіна, там існуе моцная суполка аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі і ўсе партыі маюць свае прадстаўніцтвы. Таму АГП не абвінавацяць у тым, што яны выбралі месца, дзе астатнія маюць пройгрышныя пазіцыі.
Апроч выбараў, закранулі кіраўнікі АГП і пытанне рэалізацыі Беларуссю праграмы “Ўсходняга партнёрства”. І нават выступілі са сваімі прапановамі па кожнай з чатырох платформаў гэтай праграмы.
Што тычыцца палітычнай платформы, то АГП патрабуе забяспечыць удзел апазіцыі ў працы парламенцкай асамблеі краін-удзельніц праграмы Euronest. Дэлегацыю прадстаўнікоў Беларусі ў Асамблею прапануецца складаць пароўну з сябраў апазіцыі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У эканамічнай платформе дэмакраты раяць узяць актыўны удзел ва ўсіх прапанаваных “Усходнім партнёрствам” шматбаковых праектах. У платформе па энергетычнай бяспецы настойліва выступаюць за рэалізацыю ўкраінска-беларуска-літоўска-польскага праекта “Балта-Чарнаморская плынь” — які прадугледжвае транзіт энерганосьбітаў паміж нашымі краінамі.
А чацвёртай прапазіцыяй, якую агучыў Яраслаў Раманчук, стала прапанова адмяніць у аднабаковым парадку візы для грамадзян краін ЕС.
Яраслаў Раманчук: “Калі нашае Міністэрства замежных спраў кажа, што гэта выключна эканамічнае пытанне і мы не можам згубіць 5 мільёнаў долараў, трэба проста лічыць бюджэт не толькі гэтай структуры, але і бюджэт Беларусі. Я думаю, што такая мера прывядзе да таго, што колькасць турыстаў павялічыцца ў разы. Гэтыя людзі будуць пакідаць грошы і ў кавярнях, і на транспарце, будуць купляць нейкія тавары. Эфект ад таго, што мы будзем працаваць без візаў, значна перавышае страты, які будзе мець МЗС”.
Паводле яго слоў, пасля такога кроку можна будзе гаварыць аб адмене віз і для грамадзянаў Беларусі.
Фота аўтара