Акадэміку Мрочаку падпалілі лецішча і пакінулі пасланне з пагрозамі
Лецішча Мрочака / фота з сацсетак
У акадэміка Аляксандра Мрочака, былога дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" на лецішчы здарыўся пажар. Інцыдэнт адбыўся ў ноч 13 на 14 лістапада. Згарэлі частка дома, лазня і альтанка. Лецішча акадэміка знаходзіцца ў вёсцы Узборье каля Раўбічаў.
У каментары TUT.by Мрочак паведаміў пра тры не залежных адзін ад аднаго ачага ўзгарання. Таму пажарныя лічаць, што гэта падпал.
"Мала таго, стаяла крэсла на вуліцы, на крэсле — лялька з акрываўленымі вачыма, прыкалатая скальпелем. І пагражальная запіска, што я павінен пакаяцца, што "прадаваў нейкія стымулятары, якія былі ва ўжытку", — гэта поўнае трызненне! І напісана ў канцы, што гэта толькі пачатак", — распавёў Мрочак.
Аляксандр Мрочак дадаў, што цяпер на дачы працуюць следчыя.
27 жніўня Міністэрства аховы здароўя звольніла дырэктара РНПЦ "Кардыялогія", акадэміка Аляксандра Мрочака.
Аляксандру Мрочаку 67 гадоў. Ён галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, акадэмік НАН Беларусі. Работнікі РНПЦ "Кардыялогія" аднымі з першых далучыліся да пратэстаў супраць гвалту ў дачыненні да дэманстрантаў і склалі зварот з гэтай нагоды. Мрочак іх падтрымаў.
Акадэмік кіраваў РНПЦ "Кардыялогія" з 2008 года. У цэнтры праводзяць праводзяць унікальныя аперацыі на сэрцы, а ў 2024 годзе плануюць запусціць цэнтр гібрыднай хірургіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.