Акцыя ў абарону касцёла Святога Язэпа прайшла без затрыманняў

Акцыя ў абарону кляштара бернардынцаў з касцёлам Святога Язэпа ў Мінску сёння прайшла без затрыманняў, паведамляе БелаПАН. Туды прыйшло каля 20 чалавек. Традыцыйны міні-канцэрт на прыступках касцёла дала вядомы бард Таццяна Беланогая. Адзін з ініцыятараў акцыі, сустаршыня “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Павел Севярынец лічыць, што ўлады зразумелі — прэвентыўна затрымліваць абаронцаў касцёла бессэнсоўна. Ён таксама паведаміў, што ўжо атрыманы першы адказ на зварот аб перадачы комплексу кляштара бернардынцаў вернікам. Зварот прайшоў першы разгляд у парламенцкай камісіі па правам чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. Яго будуць разглядаць далей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі