Алена Анісім паказала свой дэпутацкі заробак (фота)
Дэпутатка ад Стаўбцоўска-Нясвіжскай акругі Алена Анісім апублікавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку свой разліковы лісток за лістапад. Яна звычайная дэпутатка, і яе налічаны заробак за мінулы месяц 2130 рублёў.
Як піша “Наша Ніва”, гэта каля 1100 долараў і прыкладна ўтрая болей за сярэдні заробак бюджэтнікаў па краіне.
“Нехта на пасадзе старшыні ці намесніка старшыні камісіі можа мае больш”, — прызнае Анісім.
Алена Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук, яна намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы.