Алесь Разанаў чытаў у Брэсце свае нямецкія вершы

Ён прывёз двухмоўную кнігу і  новыя вортдыхты — так Разанаў называе свае нямецкамоўныя вершаказы. Кніга называецца “Гліна. Камень. Жалеза”\”Lehm. Stein. Eisen”. Вершы ў ёй  па-беларуску і ў перакладзе на нямецкую мову. Выйшла сёлета ў выдавецтве “Логвінаў”. Алесь Разанаў патлумачыў назоў кнігі-білінгва:



Алесь Разанаў: “Гліна, камень, жалеза — гліна ў мяне суадносіцца з быццём, з янь, камень з мысленнем, — геній самаспазнання, — з інь, а жалеза з дзеяннем. Па-нямецку Tat.  Вось гэтае дзеянне — яно зараз правадыр, яно вядзе. Куды яно ўвядзе і камень, і гліну, і нас — гэта яшчэ адно пытанне”.



Летась мела розгалас нямецкамоўная кніга вершаказаў Разанава “Месяц думае, сонца разважае”. У абласной бібліятэцы імя Горкага  паэт упершыню прачытаў некаторыя з новых сваіх нямецкамоўных вершаказаў. “Яны іншыя. Спалучаюць гукапіс ранейшых формаў і кароткасць пункціраў”, — сказаў Алесь Разанаў.



Са словаў аўтара, новыя вортдыхты выйдуць як часопісная падборка ў снежні ў Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі