Алеся Пушкіна этапавалі ў гродзенскую турму
Алесь Пушкін / Еўрарадыё
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гродзенскую турму. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта адбылося 22 лістапада. У турме ён будзе ўтрымлівацца на строгім рэжыме.
11 лістапада суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч пастанавіў перавесці мастака на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Раней Пушкіна асудзілі на 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Цяпер пакаранне ўзмацнілі.
Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго судзілі за партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара, выстаўленне якога ўлады палічылі "рэабілітацыяй нацызму", і здзек над дзяржаўнымі сімваламі.
30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі. У жніўні адміністрацыя "Воўчых нораў", дзе Пушкін адбываў пакаранне, вырашыла на 5 месяцаў змясціць яго ў памяшканне крытага тыпу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.