"Альфа-Банк" павышае стаўку па адкрытых крэдытах да 55% для фізічных асоб

"Альфа-Банк" павышае стаўку па адкрытых крэдытах для фізічных асоб. Для тых, хто не захоча плаціць за крэдыт пад 55% гадавых, банк пакідае магчымасць пагасіць крэдыт цягам наступных 4-х плацяжоў. Мараторый на пагашэнне адмяняецца з 21 студзеня. Выключэнне — для тых, у каго доўг па крэдыце меншы за 10 мільёнаў ці тэрмін пагашэння сканчваецца 1 траўня. Змены звязаныя з “бягучай рыначнай сітуацыяй”.

У банку Еўрарадыё раяць “перацярпець”, бо стаўку можна будзе панізіць па хадайніцтве “прыблізна праз некалькі месяцаў”.

Паводле Наталлі Хоміч, кіраўніцы службы фінансавай аналітыкі infobank.by, павышэнне стаўкі банк прапісвае ў дамове, якую рэдка чытаюць кліенты.

Наталля Хоміч: “Банк мае на гэта права. Тым больш камерцыйны банк не можа ісці супраць рэгулятара. Калі б гэта было немагчыма, гэтага не было б. У юрыдычным плане банк абаронены лепш за кліента”.

Эксперт не выключае, што за "Альфа-Банкам" стаўкі павысяць і іншыя банкі, бо “рэсурсы даражэюць, а банк не зможа працаваць сабе ў страту”.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі