Аляксандр Глеб можа пачаць гуляць за ізраільскі клуб

Аляксандр Глеб можа пачаць гуляць за ізраільскі клуб

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб можа працягнуць кар'еру ў Ізраілі. Пра гэта са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляе sport-express.ru.  

34-гадовым беларусам зацікавіўся лідар ізраільскага чэмпіянату "Хапаэль". Перамовы могуць пачацца бліжэйшымі днямі.

Напрыканцы сезона ў Глеба заканчваецца кантракт з БАТЭ. Раней былы гулец "Арсенала" і "Барселоны" не выключаў, што можа застацца ў барысаўскім клубе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі