Аляксандр Глеб патлумачыў, чаму працягнуў кантракт з БАТЭ
Футбаліст Аляксандр Глеб патлумачыў, чаму працягнуў на год кантракт з барысаўскім футбольным клубам БАТЭ. "Што падштурхнула да гэтага ў першую чаргу? Проста хацелася застацца ў Беларусі", — патлумачыў спартовец у інтэрв'ю "Прессболу".
Глеб дадаў, што ў яго былі і іншыя варыянты працаўладкавання — за мяжой.
Наступны год для БАТЭ, мяркуе футбаліст, будзе самым складаным: "Цяпер мы без Анатоля Капскага — глыбы, на якой пастаянна трымаўся клуб. За ім БАТЭ быў як за каменнай сцяной: развіваўся, мацаваўся, дамагаўся вялікіх поспехаў... Першы сезон без Анатоліча — выпрабаванне для ўсіх".