Аляксандр Глеб працягне кар'еру футбаліста

Аляксандр Глеб працягне кар'еру футбаліста

Аляксандр Глеб плануе працягваць кар'еру футбаліста ў новым спартовым сезоне. Пра гэта ён заявіў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". 

Разам з тым 37-гадовы паўабаронца пакуль не ведае, ці застанецца ў БАТЭ. Рэч у тым, што кантракт з барысаўскім клубам у яго скончыўся.

Дарэчы, у лютым БАТЭ гуляе ў Лізе Еўропы супраць лонданскага "Арсенала". Матч на "Барысаў-Арэне" адбудзецца 14 лютага, сустрэча ў адказ — 21 лютага ў Лондане. 

Глеб сваім часам гуляў за "Арсенал". Аднак цяпер ён не ведае, ці выйдзе на поле супраць сваіх былых аднаклубнікаў. "Працягнуць кар'еру я хачу. Гэта пад бой курантаў, так. Але згуляць з "Арсеналам"... Усё ж такі ў мяне скончыўся кантракт з БАТЭ — трэба размаўляць з клубам. Трэба, каб жаданне абодвух бакоў супадала. Таму наконт "Арсенала" цяжка адказаць", — патлумачыў футбаліст. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі