Аляксандр Глеб: я прыгожа скончыў клубную кар'еру, засталося згуляць за зборную

Аляксандр Глеб: я прыгожа скончыў клубную кар'еру, засталося згуляць за зборную

"Можна сказаць, я прыгожа скончыў клубную еўрапейскую кар'еру ў вельмі для мяне прыемным месцы. Застаецца згуляць за зборную Беларусі і скончыць кар'еру", — так паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб адказаў парталу sport24.ru пра свае ўражанні ад матча з "Арсеналам". 

Нагадаем, 21 лютага барысаўскі клуб у 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы прайграў лонданскаму "Арсеналу" з лікам 0:3 і выбыў з далейшага розыгрышу еўракубкаў.

Глеб, які раней гуляў за "Арсенал", прызнаўся, што яму было прыемна выйсці на клубны стадыён: "Было вельмі прыемна выйсці на газон "Эмірэйтс", заўзятары сустрэлі мяне вельмі цёпла. Аншлагу не было, але сабралася дастаткова шмат людзей. Атмасфера была класнай. Ці чакаў я такой рэакцыі ад англійскіх заўзятараў? З аднаго боку, думаў, што сустрэнуць цёпла, таму што правёў тры добрыя сезоны, я цешыў сваёй гульнёй, і мы паказвалі добры футбол. У прынцыпе спадзяваўся, што не забылі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі