Аляксандр Лукашэнка наведвае Судан
Аляксандр Лукашэнка наведвае Судан. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў далёкую афрыканскую краіну. Перад гэтым Лукашэнка наведваў Егіпет.
У панядзелак ён сустрэўся з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, які асабіста сустракаў яго ў аэрапорце Хартума. Асноўныя ж перамовы пройдуць сёння. Па словах Лукашэнкі, асноўная тэма — эканоміка. Плануецца падпісаць вялікі пакет кантрактаў, агульная сума якога перавысіць гадавы тавараабарот паміж краінамі. Судан гатовы набываць беларускія лекі, медабсталяванне, павышаць кваліфікацыю сваіх лекараў у Беларусі.
Таксама ў Хартуме адбудзецца беларуска-суданскі дзелавы форум, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.