Аляксандр Лукашэнка сёння адправіцца ў Пакістан

26-27 траўня Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Ісламскую Рэспубліку Пакістан, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам.

Чакаецца, што падчас візіту будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі