Аляксандр Пятроў аказаўся лекарам з ГРУ Аляксандрам Мішкіным
Аляксандр Пятроў аказаўся лекарам з ГРУ Аляксандрам Мішкіным. Bellingcat і The Insider апублікавалі чарговае расследаванне, прысвечанае падазраваным у атручванні ў Вялікабрытаніі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі. У верасні яны паведамілі, што Руслан Башыраў — гэта палкоўнік ГРУ і Герой Расіі Анатоль Чапіга. Атрымліваецца, што "бізнесмены" у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу RT хлусілі, калі сцвярджалі, што былі 4 сакавіка ў Солсберы ў турыстычнай паездцы.
Мішкін 1979 года нараджэння. Ён паходзіць з вёскі Лойга ў Архангельскай вобласці Расіі. У вайсковай акадэміі атрымаў медыцынскую адукацыю і прапанову служыць у ГРУ (цяпер — Галоўнае ўпраўленне Генштабу Узброеных сіл РФ). З 2010 года ён жыве ў Маскве. Менавіта тады Аляксандр Мішкін і атрымаў новыя дакументы, вывучыў легенду "Аляксандра Пятрова". Bellingcat і The Insider адзначаюць, што ў ёй ёсць нямала з рэальнай біяграфіі Мішкіна.