Аляксандра Брыгінца дэпартуюць у Кіеў
Пра гэта ўкраінскі дэпутат напісаў у сваёй старонцы на фэйсбуку каля 8-й гадзіны раніцы.
"У суправаджэнні памежніка мяне транспартуюць да самалёта, праз гадзіну з нечым буду ў Кіеве. Падобна да таго, што наступным разам я прыеду ў Расію і Беларусь, калі зрынецца рэжым Пуціна", — зазначыў палітык.
Нагадаем, што дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксандр Брыгінец прыбыў увечары 16 ліпеня рэйсам з Кіева ў складзе афіцыйнай дэлегацыі ўкраінскіх і польскіх дэпутатаў і праваабаронцаў. Яны накіроўваліся ў Варонеж праз Мінск і Маскву. Дэлегацыя плануе сустрэцца з адвакатамі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, выкрадзенай сепаратыстамі на ўсходзе краіны і перепраўленай у Расію.
Ноч Брыгінец правёў у транзітнай зоне Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Туды да яго прыязджаў украінскі консул.
Фота з сацыяльных сетак