Праваабаронца Андрэй Бандарэнка правядзе за кратамі тры гады
Суд Кастрычніцкага раёна вызначыў былому дырэктару інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа инновейшн" чатыры гады турмы, год “знялі” па амністыі.
41-гадовы Бандарэнка прызнаны вінаватым у здзяйсненні хуліганства, злоснага хуліганства і асабліва злоснага хуліганства (часткі 1, 2 і 3 артыкула 339 КК). Прысуд абвясціла 12 жніўня суддзя Ала Абакунчык, паведамляе БелаПАН.
Выступаючы 7 жніўня ў судовых спрэчках намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Аляксандр Бароўскі папрасіў суд прысудзіць абвінавачванага да пяці гадоў пазбаўлення волі: шэсць гадоў па сукупнасці злачынстваў мінус адзін год па амністыі. Бароўскі палічыў віну праваабаронцы цалкам даказанай.
Са свайго боку абаронца Дар'я Ліпкіна прасіла суд перакваліфікаваць абвінавачванне на частку 1 артыкула 9.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання). На думку адваката, пяць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, якія запрасіў для абвінавачанага пракурор, - празмерна суровае пакаранне ў дачыненні да Бандарэнкі.
Асуджаны збіраецца абскардзіць прыгавор.