Андрэй Бандарэнка прынёс палітвязням выбачэнні за словы сваёй паплечніцы

Палітвязень і праваабаронца Андрэй Бандарэнка адгукнуўся на скандальную заяву цяперашняга дырэктара арганізацыі "Платформа інавэйшн" Алены Красоўскай-Каспяровіч. Нагадаем, што вялікі розгалас выклікалі яе словы, быццам палітвязні "ныюць", а ў турмах "стала амаль як у войску".

"З'яўляючыся заснавальнікам і ўладальнікам ЧКПУ "Платформы інавэйшн" ад сябе асабіста і ад заснавальніка ЧКПУ "Платформы інавэйшн" Міхаіла Жамчужнага я прыношу шчырыя прабачэнні ўсім палітвязням, іх родным і блізкім за бестактоўнасць і некарэктныя выказванні часовага дырэктара ЧКПУ "Платформы інавэйшн" Красоўскай-Каспяровіч наконт умоваў утрымання палітвязняў у месцах пазбаўлення волі", — цытуе заяву Бандарэнкі газета "Новы час".

Ён кажа, што заява Красоўскай-Каспяровіч аб умовах утрымання палітвязняў з'яўляецца яе "глыбока непрафесійным асабістым поглядам" і не адлюстроўвае аб'ектыўнай рэальнасці.

Бандарэнка прапанаваў уключыць у групу па маніторынгу месцаў зняволення не толькі чальцоў "Платформы інавэйшн", але таксама праваабаронцаў з "Вясны", "Праваабарончага Альянсу", ініцыятывы "За Волю" ды іншых.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі