АНТ: Мінск патрабуе ад Масквы адмяніць легіянерскі статус беларусаў (відэа)

АНТ: Мінск патрабуе ад Масквы адмяніць легіянерскі статус беларусаў (відэа)

Мінск патрабуе ад Масквы адмяніць легіянерскі статус беларусаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ у сюжэце, прысвечаным пасяджэнню ў беларускай сталіцы Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы. Высвятляецца, што падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна абмяркоўвалася і спартыўнае пытанне. Праўда, не было агучана на гэтую тэму выказванняў ні Лукашэнкі, ні Пуціна.

"Яшчэ адно пытанне датычыць беларускіх спартсменаў, якія гуляюць у Расіі, — гаворыцца ў сюжэце АНТ. — Іх там лічаць легіянерамі. А квоты па колькасці замежнікаў у камандах нярэдка прымушаюць маладых хакеістаў і футбалістаў з Беларусі мяняць грамадзянства".

Прагучала таксама, што рашэнне Міністэрства спорту Расіі "супярэчыць дамове аб стварэнні саюзнай дзяржавы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі