АНТ — пра тое, хто быў побач з дыспетчарам пры пасадцы самалёта Ryanair

АНТ — пра тое, хто быў побач з дыспетчарам пры пасадцы самалёта Ryanair

Тэлеканал АНТ выпусціў сюжэт "Таямніцы рэйсу Афіны — Вільнюс". Гэта чарговая спроба апраўдацца за пасадку ў Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair. У траўні 2021-га ў мінскім аэрапорце былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і яго спадарожніца Сафія Сапега. Яны дагэтуль пад вартай. За тую спецаперацыю ўлады Беларусі атрымалі чарговыя заходнія санкцыі.

Сюжэт АНТ — гэта найперш адказ на заяву польскіх спецслужбаў, якая з'явілася месяц таму і трапіла ва ўсе ўплывовыя заходнія СМІ. З яе вынікае, што 23 траўня ў дыспетчарскай у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў афіцэр КДБ, які і прыняў рашэнне пра пасадку самалёта. Польскі бок апублікаваў аўдыёзапіс, на якім чуваць яго "парады". У той публікацыі былі выкарыстаныя сведчанні беларускага дыспетчара Алега Галегава, якому ўдалося выехаць з Беларусі.

Толькі праз месяц беларускі бок заявіў, што насамрэч адказы дыспетчару падказваў кіраўнік палётаў дыспетчарскага цэнтра Яўген Цыганоў. Таксама ў сюжэце заяўлена, што аўдыёзапіс, апублікаваны польскімі спецслужбамі, нібыта мае "прыкметы мантажу".

АНТ — пра тое, хто быў побач з дыспетчарам пры пасадцы самалёта Ryanair

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі