Антон Пуціла будзе гуляць у Турцыі
Паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі падпісаў двухгадовы кантракт з клубам турэцкай суперлігі "Газіянтэпспор".
Паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі Антон Пуціла падпісаў двухгадовы кантракт з клубам турэцкай суперлігі "Газіянтэпспор". У мінулым сезоне 28-гадовы беларус гуляў у маскоўскім "Тарпеда", якое не змагло ўтрымацца ў расійскай прэм'ер-лізе. У выніку Пуціла апынуўся ў клубе "Газіянтэпспор", які ў мінулым першынстве Турцыі заняў 10-е месца сярод 18 удзельнікаў суперлігі.
БЕЛТА нагадвае, што ў розныя гады ў гэтым турэцкім клубе гулялі тры беларускія футбалісты — Эрык Яхімовіч, Мікалай Рындзюк і Максім Рамашчанка. У мінулым сезоне ў турэцкім першынстве выступаў вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб, ён выступаў за "Каньяспор" і "Генчлербірлігі".
Чарговы сезон у турэцкай суперлізе стартуе 16 жніўня.
Фота: fcvolgann.ru