Антыўрадавая акцыя ў сталіцы Македоніі зацягнулася на ноч

У сталіцы Македоніі горадзе Скоп'е ў нядзелю прайшла шматтысячная дэманстрацыя пратэсту супраць карупцыі ва ўладзе. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Ніколы Груеўскага. Некалькі соцень апазіцыянераў засталіся на ноч у намётах каля будынка ўрада ў Скоп'і, перадае ВВС.

Лідар апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Зоран Заеў заявіў, што пратэстоўцы будуць заставацца там, пакуль прэм'ер-кансерватар не падасць у адстаўку. Сам Заеў таксама застаўся ў намётавым лагеры.

Апазіцыя вінаваціць урад у карупцыі, аднак Груеўскі адпрэчвае ўсе абвінавачанні.

Праўрадавыя сілы плануюць правесці сваю акцыю ў панядзелак.

Фота — www.xx-centure.com.ua і bnr.bg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі