Апазіцыйныя дзеячы наведаюць раёны, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай АЭС
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 23-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, правядуць у Магілёўскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. У Гомелі 26 красавіка плануецца правесці мітынг, а па ўсёй вобласці — шырокую інфармацыйную кампанію. На 24-25 красавіка запланаваная паездка лідэраў АДС і мясцовай абласной кааліцыі па раёнах, якія пацярпелі ад чарнобыльскай бяды.
На 25 красавіка запланаванае правядзенне пікета ў Астраўцы супраць будаўніцтва АЭС, а напярэдадні, магчыма, адбудзецца сход мясцовых жыхароў. Правядзенне мітынга запланаванае і ў Магілёве, паведамляе БелаПАН.