"Аперацыя ГУР, усё паспяхова" — беспілотнік, відаць, дасягнуў цэлі пад Масквой
Пажар у Люберцах / twitter.com/ukrpravda_news
У падмаскоўных Люберцах пасля атакі ўкраінскага беспілотніка гарыць цэх па вытворчасці электронікі для ракет, сцвярджае "Украінская праўда" са спасылкай на сваю крыніцу ў Міністэрстве абароны Украіны.
Раней раніцай мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што "сёння сіламі СПА побач з Люберцамі спыненая чарговая спроба пралёту беспілотніка да Масквы". Ён таксама падкрэсліў, што папярэдне пацярпелых і разбурэнняў няма.
Тым часам ва ўкраінскім Міністэрстве абароны сцвярджаюць, што беспілотнік дасягнуў месца прызначэння. Пасля паражэння цэлі пачаўся пажар у цэху Тамілінскага электроннага завода, які размешчаны ў Люберцах. "Аперацыя ГУР, усё паспяхова, працяг будзе", — сказала крыніца выдання.
Адзначым, што Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны афіцыйна не каментуе атакі беспілотнікаў на Расію. Але сёння прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў у каментары ўкраінскім журналістам заявіў, што расійская інфармацыя пра збіты дрон не адпавядае рэчаіснасці, а ў Люберцах на заводзе ў пятніцу сапраўды "расцвел хлопок". Расійская папаганда настойліва працягвае называць выбухі, якія раздаюцца ў выніку атак, "хлопками".
У підмосковних Люберцях на День знань "розквітла бавовна"...
— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) September 1, 2023
відео з відкритих джерел pic.twitter.com/ubJYHTSaiG
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.