Апытанне: Большасць расіян не бачаць сэнсу ў саюзе Беларусі і Расіі

57% расіянаў не бачаць сэнсу ў аб'яднанні Беларусі і Расіі. 19% нашых суседзяў галоўнай мэтай зліцця лічаць умацаванне і росквіт дзвюх дзяржаў, 13% — аднаўленне гістарычнага адзінства, а па меркаванні 7%, аб'яднанне будзе спрыяць развіццю эканомікі і бізнесу.
Такія вынікі апытання, праведзенага Ўсерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, перадае K2kapital.

На думку 37% апытаных, працэс аб'яднання Беларусі і Расіі працякае павольна, 19% мяркуюць, што сітуацыя зайшла ў тупік, а 10% нашых суграмадзян упэўненыя, што зліццё працякае паспяхова.

35% лічаць, што ў межах Саюзнай дзяржавы варта стварыць агульную валюту, а 31% за агульныя ўзброеныя сілы.

26% расіян прапануюць прыняць адзіную Канстытуцыю, 20% — прадаваць Беларусі газ і нафту па льготных коштах. А 24% мяркуюць, што нічога з пералічанага рабіць не трэба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі