Арастовіч прагназуе вайну Украіны з Расіяй да 2035 года
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч працягвае здзіўляць сваімі прагнозамі. У чарговым інтэрв'ю ён прагназуе вайну Украіны з Расіяй да... 2035 года. За гэты час могуць адбыцца некалькі ваенных сутыкненняў: "кожныя два, а магчыма пяць гадоў... вялікія... кожныя сем-восем гадоў".
Арастовіч параўнаў цяперашнюю сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне з той, якая была паміж Ізраілем і арабамі. Паводле яго слоў, калі прайшло паміж імі пяць войн, "яны зразумелі, што гэтыя метады не дзейнічаюць, і трэба пераходзіць да іншых". "Так будзе і ў нас", — заяўляе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.
Тым украінцам, якія да такога сцэнару не гатовыя, Аляксей Арастовіч раіць часова з'ехаць за мяжу. "Тут новы Ізраіль, — працягвае ён. — Толькі маштабы круцейшыя і страшнейшыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.