Арцём Мілеўскі перайшоў у венгерскі клуб

Арцём Мілеўскі перайшоў у венгерскі клуб

Футбаліст Арцём Мілеўскі, які нядаўна пакінуў "Дынама-Брэст", падпісаў кантракт з венгерскім клубам "Кішварда". Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце каманды

Нагадаем, што 33-гадовы Мілеўскі сышоў з брэсцкага клуба пасля канфлікту з галоўным трэнерам Аляксеем Шпілеўскім. Падрабязнасці канфлікту не агучваліся. Дарэчы, сам 30-гадовы Шпілеўскі неўзабаве пасля гэтага таксама перастаў быць галоўным трэнерам брэсцкай каманды. 

Як удакладняе tut.by, новы клуб Мілеўскага пасля 6 тураў чэмпіянату Венгрыі займае ў турнірнай табліцы перадапошняе месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі