Арэндную плату ў Беларусі могуць "адвязаць" ад еўра

"Адвязаць" стаўкі арэнднай платы ад еўра і "прывязаць" да базавай велічыні прапаноўвае ўрад. У цяперашні час рыхтуецца праект нарматыўнага дакумента, які прадугледжвае дадзеныя змены, паведамляе партал interfax.by.
Па словах прадстаўніка органа дзяржкіравання, дакумент прадугледжвае, што стаўка арэнднай платы будзе залежаць ад памеру базавай велічыні і ўзроўню інфляцыі. Акрамя таго, мяркуецца адмовіцца ад дзялення збудаванняў на вытворчыя і невытворчыя.

Як чакаецца, у дакуменце будуць прапісаныя базавыя стаўкі арэнднай платы ў рублях і межы павышальных і паніжальных каэфіцыентаў да іх. Мяркуецца, што ўрад унясе праект дакумента на разгляд прэзідэнта да 1 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі