Арэнду прыватнай нерухомасці ў Беларусі пакінуць у валюце

У Беларусі пакуль што не будуць абавязваць прыватных уладальнікаў нерухомасці вызначаць стаўкі арэнднай платы ў беларускіх рублях або базавых велічынях. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

11 сакавіка на нарадзе ў Дзяржкаммаёмасці абмяркоўваўся праект указа "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 №150". У гэтых зменах меркавалася абавязаць прыватных уладальнікаў нерухомасці перавесці стаўкі арэнднай платы з валютных у рублёвыя. Вызначаць іх меркавалася у рублях або ў базавых велічынях.

На нараду былі запрошаныя прадстаўнікі зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнай акадэміі навук, кіраўнікі Беларускага саюза прадпрымальнікаў і Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

Прыхільнікі зменў спасылаліся на тое, што ёсць выпадкі калі ўладальнікі нерухомасці павялічвалі арэндную плату ў сувязі з ростам курсу долара і еўра.

Праціўнікі зменаў аргументавалі сваю пазіцыю тым, што гэта адпрэчыць замежных інвестараў ад укладанняў у Беларусь. Таксама будзе расці арэндная платы ў рублях, бо арэндадаўцы будуць закладваць рызыкі ў арэндную плату. Гэта можа спыніць будаўніцтва новых аб'ектаў прыватнай уласнасці.

Эксперт: Прыватным уладальнікам нерухомасці давядзецца прыдумляць схемы

Фота — pro-n.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі