Арастовіч адказаў Генпракуратуры Беларусі: Гэта заклік да акта вайны

Арастовіч адказаў Генпракуратуры Беларусі: Гэта заклік да акта вайны

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пракаментаваў паведамленне Генпракуратуры Беларусі пра распачатую ў дачыненні яго крымінальную справу (за заклік да правядзення "актаў тэрарызму і дыверсій" на чыгунцы ў нашай краіне для перашкоды перавозак расійскіх войскаў).

Арастовіч піша, што "гэта заклік да акта вайны, а не да тэрарызму" — і толькі супраць перавозак расійскіх войскаў. Ён адзначае, што "Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, прадастаўляючы сваю тэрыторыю, ваенную і грамадзянскую інфраструктуру расійскім войскам, якія здзяйсняюць шматлікія злачынствы супраць Украіны". Таму ён лічыць, што яго заклікі "абсалютна законныя з пункту гледжання міжнароднага права".

Аляксей Арастовіч прапануе супрацоўнікам Генпракуратуры РБ падумаць, чым асабіста для іх і для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі скончыцца "пуцінская авантура". У перамозе Украіны ён не сумняецца.

"Цяперашняму рэжыму ў Беларусі даўно даў ацэнку беларускі народ, — піша Арастовіч. — І я яго (народ) разумею".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі