Арастовіч: дакладных звестак пра пераход мяжы беларускімі вайскоўцамі няма

Арастовіч: дакладных звестак пра пераход мяжы беларускімі вайскоўцамі няма

Пацверджанай інфармацыі пра наступ беларускіх вайскоўцаў на Украіну няма. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у інтэрв'ю 1 сакавіка.

"Пакуль мы бачым падрыхтоўку. Дакладных звестак, што яны перайшлі [мяжу] і бяруць удзел у баях супраць Украіны, пакуль няма. Ёсць асобныя паведамленні, якія патрабуюць праверкі. Мы правяраем", — заявіў ён.

Арастовіч звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў: "Мы б'емся за нашую агульную свабоду. Не было б дня, калі б мы не ўспаміналі Беларусь". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі