“Арт Сядзіба” збірае песні на вершы беларускіх паэтаў

Арт Сядзіба” распачынае конкурс для музыкаў “Паэты жывуць у песнях”. Ён накіраваны на папулярызацыю вершаў беларускіх класікаў праз музыку. Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы гурт, які мае песні на вершы любога беларускага паэта.

“У выніку, мы будзем рабіць складанку з гэтых песень, — распавядае адна з арганізатараў конкурсу Эмілія Скарабагатая. — Вырашацца гэта будзе праз галасаванне на сайце, а потым эксперты абяруць 10 гуртоў, якія трапяць на саму складанку. Ну, і пасля мы зробім канцэрт, дзе будуць удзельнічаць фіналісты — першыя тры месцы”.

Для ўдзелу трэба не пазней за 12 сакавіка даслаць беларускамоўны трэк на адрас [email protected]. Пажадана, каб запіс быў якасным. Да песні варта далучыць фотаздымак гурта ці выканаўцы, спасылку на старонкі ў сацыяльных сетках і невялікі каментарый, чаму абралі менавіта гэты верш для сваёй песні.

Выдаць складанку “Паэты жывуць у песнях” плануецца ўжо на пачатку красавіка. Дыскавы наклад будзе моцна абмежаваны, але ўсе песні з’явяцца ў вольным доступе ў інтэрнэце. Канцэртная прэзентацыя адбудзецца крыху пазней.

Даведкі па тэлефонах:

Наста (29) 328 16 72

Эмілія (29) 851 97 36

(25) 616 58 57

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі