Астаповіч: “Улады скарачаюць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў”
Прычыну гэтага кіраўнік “Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” бачыць у жаданні развязаць рукі будаўнікам.
“Над інвентарызацыяй аб’ектаў працуюць мясцовыя ўлады… Я маю звесткі, што ў Бабруйскім раёне 15 аб’ектаў з 49 выключаныя”, — расказвае Анатоль Астаповіч.
Гаворка ідзе пра дакумент пад назвай “Аб неабходнасці аналізу існуючага Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і ўнясення прапаноў па яго скарачэнні”, датаваны 23 красавіка 2013 года. Астаповіч сцвярджае, што над скарачэннем спіса працуюць па ўсёй Беларусі. У бліжэйшы час варта чакаць афіцыйных вынікаў працы камісій.
Па словах Астаповіча, інвентарызацыю варта праводзіць. Некаторыя помнікі археалогіі са спісу, напрыклад, даўно перасталі існаваць. Аднак пад скарачэнне могуць трапіць і існуючыя будынкі, лічыць кіраўнік “Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
Фота — holiday.by